суббота, 7 января 2017 г.

О первой книге А. Ф. Рогалева - "Сцежкі ў даўніну"


Рогалеў, А. Ф. Сцежкі ў даўніну: Геаграфічныя назвы Беларускага Палесся / А. Ф. Рогалеў. — Мінск: Полымя, 1992. — 159 с.
ISBN 5-345-00398-Х
Это первая книга автора, написанная на белорусском языке и увидевшая свет в 1992 году. В ней в форме очерков рассказывается о названиях населённых пунктов, рек, озёр Белорусского Полесья.
Жывая гісторыя заўсёды абавязкова фіксуецца ў адпаведнай мясцовасці. Праявы яе могуць быць самымі разнастайнымі і нечаканымі. У гісторыі ёсць свая «мова». Гэта — «мова Зямлі», або геаграфічныя назвы (тапонімы). Здараецца так, што нават за адным толькі словам — назвай адпаведнага месца — стаяць надзвычай захапляючыя гістарычныя падзеі. Яны толькі да часу схаваны ад вачэй, як быццам бы тыя рэшткі старажытнага жытла, знайсці якія заўсёды марыць археолаг.
Менавіта тапонімы часам даносяць да нас такія звесткі, якія не заўсёды дадуць самыя лепшыя археалагічныя знаходкі. Справа ў тым, што геаграфічныя імёны, асабліва старажытныя, уяўляюць сабой сабраны ў адно слова, зашыфраваны ў мінуўшчыне «тэкст». 
У гэтым тэксце ёсць тры роды інфармацыі. Першая — уласна лінгвістычная, якая дазваляе зразумець моўную прыналежнасць назвы і яе будову. 
Другая інфармацыя — гэта інфармацыя энцыклапедычная, якая захоўвае падрабязнасці нараджэння слова, расказвае аб гістарычных і геаграфічных умовах яго першапачатковага існавання. 
Інфармацыя трэцяга роду — сітуатыўная. Яна апавядае пра адносіны тых, хто даваў імя, да аб’екта, яго назвы. Яна дапамагае даследчыку ўзнавіць сітуацыю, у якой носьбіты пэўнай мовы выбіралі слова для наймення адпаведнай мясцовасці ці аб’екта на ёй.

Комментариев нет:

Отправить комментарий