Старажытная “Воищина”, напэўна, уяўляла сабой цэлую сістэму абароны на заходнім рубяжы Смаленскага княства на працягу сама меней стагоддзя.
Знішчэнне абарончых збудаванняў і іх цэнтра – замка стала прычынай паступовай трансфармацыі назвы Ваішчына, якая стала папросту неактуальнай, у зусім нематываванае абазначэнне пэўнага ўрочышча Вішчын.
Побач
з ім у далейшым з’явілася пасяленне, якое ў новы час стала дастаткова буйной
вёскай пад гэтай жа назвай – Вішчын.
© А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). – 2-е выд. Гомель: Барк, 2011. – 216 с. (с. 44–46). ISBN 978-985-6763-72-7