Поиск по этому блогу

воскресенье, 2 июля 2023 г.

Чарнобыльская легенда. Вяртанне да напісанага раней

 

З кнігі: © А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). – 2-е выд. – Гомель: Барк, 2011. – С. 196–200. 

Чарнобыльскую легенду пераказала нам ураджэнка вёскі Залатамін Кармянскага раёна Соф’я Мікітаўна Давыдзенка. Свой расказ бабуля Соф’я пачала так: "У дзяцінстве гэта ўяўлялася мне казкай. А цяпер… Нават і не ведаю. Але ж слухайце і разважайце самі”.

Разважаць сапраўды ёсць над чым. Вось змест незвычайнага аповеду С. М. Давыдзенка (мы поўнасцю захоўваем лексіку і стыль расказчыцы, які адлюстроўвае, дарэчы, асаблівасці прастамоўнага і дыялектнага сінтаксісу).

"Калі мы ламалі траву і з яе рабілі венік і спыталі ў таткі, як гэтую траву завуць, татка адказаў, што гэта чарнобыль, і мы спыталі, чаму яе так завуць, то татка нам расказаў – можа быць і быль.

Пачынаў так: у якім-та царстве, у якім-та гасударстве гэта было, вельмі даўно, людзі хацелі быць разумней усіх і што-та там пабудавалі. Пабудавалі вялікі корпус і закрылі туды вялікую сілу невядомую, і яна пачала бушаваць і вырвалася на свабоду, спаліла ўсё, па ўсёй краіне, пазабівала людзей і ўсё жывое, і доўга туды нікому нельга было з’яўляцца жывому.

 І за гэты час там перамяніліся лясы, дрэвы, і звяры, і трава. І калі першыя людзі зайшлі на тую зямлю, то ўбачылі, што і зямля перамянілася, багата стала пяску, і па той зямлі вырасла яшчэ нікім не віданая трава, і яны гэту траву назвалі чорна-быль і сказалі, што яе нада рассяліць па ўсяму свету, штоб людзі называлі і памяталі аб такой катастрофе і штоб яшчэ не пабудавалі што-небудзь падобнага”.

У першы момант пасля пачутага мы не сталі пярэчыць бабулі, хоць і сумняваліся ў тым, што такая легенда сапраўды існуе. Ды і потым, скажам шчыра, сумненні не пакідалі нас. Аднак і не давяраць старой жанчыне, якая шчыра апавядала нам пра былое, як быццам не было падстаў. Толькі праз некаторы час пачалося, скажам так, асэнсаванне сюжэта, пачалі ўзнікаць пэўныя думкі, якімі ёсць сэнс падзяліцца.

Не выключана, што сёй-той успрыме іх як яшчэ адну казку. І тым не менш, у любым выпадку чарнобыльская легенда – гэта твор вуснай народнай творчасці, які павінен мець тлумачэнне. Вось наша ўласная версія.

Падрабязна

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.